Өлеңдер сөздерi / текст песни
Зміцер Вайцюшкевіч - Зміцер Вайцюшкевіч - Жыве Беларусь! | Текст песни

23.06.2023
34
Жыве Беларусь!..

Яна пяе, цалуецца у скверы,
Вянком купальскім па Дняпры плыве,
Жыве ў надзеі, любасці і веры –
У нашых сэрцах Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве у Крэве і Смаргоні,
На скрыжаваннях часу гнёзды ўе,
І ўсё ляціць крывіцкая Пагоня,
І час ляціць – і Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве, бо духам не змарнела,
Бо вольны дух на Сожы і Дзвіне,
І сцяг лунае бел-чырвона-белы,
Лунае сцяг – і Беларусь жыве!

Комментарии: