Өлеңдер сөздерi / текст песни
N.R.M. - N.R.M. - Хавайся ў бульбу | Текст песни

23.06.2023
50
Баіцца мой сябар, калі навальніца,
Баіцца другі, што ня зможа напіцца,
Палохае трэцяга моцная ўлада,
Чацьверты баіцца паніжэньня акладу.

Усё гэта так, так, так,
А можа быць, не, не, не...
Але пытаньні гэтыя не да мяне.
Я, зрэшты, магу параіць адно:
Схавацца ў бульбу ці легчы на дно.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Баіцца хірург, што сарвецца рука,
Баіцца студэнт ваенрука,
Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў,
Баіцца актор, што show must go on.

Усё гэта так, так, так,
А можа быць, не, не, не...
Баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне.
Такая ў нашага народу нялёгкая праца –
Усе і паўсюль павінны баяцца.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

І страшна пажарным, і страшна міліцыі,
І страшна рабочым у нашай сталіцы,
Бо будуць шукаць, і могуць знайсьці -
Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці.

Усё гэта так, так, так.
Усё гэта кепскі знак.
Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк.
А бульба ўрадзіла з высокаю батвой...
Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Хавайся ў бульбу! - Кажа наш беларускі народ.
Хавайся ў бульбу! - У... У агарод.
Хавайся ў бульбу! Каб ня ўбачылі, каб не знайшлі.
Хавайся ў бульбу! Бліжэй да зямлі.

Комментарии: