Өлеңдер сөздерi / текст песни
Лявон Вольскі - Лявон Вольскі - Краіны няма [OST Жыве Беларусь!] | Текст песни
Для генэрала краіна — вайна.
Для нефармала краіна — чума.
Для радыкала краіна — турма.
Але для большасьці краіны няма.
Для панславіста краіна — адна.
Для сатаніста краіна — труна.
Для гітарыста краіна — струна.
Але для большасьці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі.
Для нелегала краіна — зіма.
Для адмірала краіна — карма.
Для выкідалы краіна — карчма.
Але для большаьсці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Масты спалі і зямлю асьвятлі.
Масты спалі і зямлю асьвятлі...
Комментарии: