Өлеңдер сөздерi / текст песни
Вайцюшкевiч Зьмiцер - Кажу табе ціха
29.05.2026
4
Кажу табе так ціха як квітнеюць
Зоры на лузе маёй крыві
Стаіць у вачах зорка тваёй крыві
Кажу так ціха аж мой цень робіцца белы
Я – халодны востраў для твайго цела
што падае ў ноч гарачаю кропляй
Кажу табе так ціха быццам праз сон
цячэ твой пот па маёй скуры
Кажу табе так ціха як птах
губляе ранкам сонца ў тваіх вачніцах
Кажу так ціха як сляза
зморшчыны выразае
Кажу табе так ціха
як і ты мне
Зоры на лузе маёй крыві
Стаіць у вачах зорка тваёй крыві
Кажу так ціха аж мой цень робіцца белы
Я – халодны востраў для твайго цела
што падае ў ноч гарачаю кропляй
Кажу табе так ціха быццам праз сон
цячэ твой пот па маёй скуры
Кажу табе так ціха як птах
губляе ранкам сонца ў тваіх вачніцах
Кажу так ціха як сляза
зморшчыны выразае
Кажу табе так ціха
як і ты мне
Комментарии