28.05.2026
3
Myata
Расцвілася рута-мята гэй да за гарой,
Расцвілася рута-мята за гарою.
Зарасла яна травою, дай шчэ лебядой,
Зарасла яна травою-лебядою.
А сягоння рана ўстала, рана ўстала я,
Гэту мяту не палола, не палола.
Ручак белых не калола, не калола я,
Ды з табою не стаяла, не стаяла.
de puta madre і песні пратэсту
спытай у Эрнэста з якога ты цеста
Расцвілася рута-мята гэй да за гарой,
Расцвілася рута-мята за гарою.
Зарасла яна травою, дай шчэ лебядой,
Зарасла яна травою-лебядою.
З руты я вянок не звіла, дай не звіла я.
На цябе не варажыла, дай не звіла.
І цябе я не чакала, не чакала я,
Бо цябе я не злюбіла, не злюбіла.
de puta madre і песні пратэсту
спытай у Эрнэста з якога ты цеста
аднасоладавы віскі моцна ўзяў мяне ў ціскі
камсамольскія дзве кіскі пудраць мне мазгі
я ў горадзе паснулым між баулам і мінулым
стаў я праўдай паспалітай – просты, як рэцэпт махіта
побач твар Хэмінгуэя, то смяецца, то нямее
З ім чатыры жонкі разам, звонкі смех, 8 абцасаў
Пакідаючы сцігматы – яны танчаць, я паддаты
Па-над гэтым маскарадам - мята. Моцны водар мяты
de puta madre і песні пратэсту
спытай у Эрнэста з якога ты цеста
словы - народныя/Байсан

Комментарии