Өлеңдер сөздерi / текст песни
Вайцюшкевiч Зьмiцер - Змрок
29.05.2026
5
Змрок пацямнеў за павекамі голымі –
Ані заплюшчыць, ані прымружыць.
Хруснула костка зроку ад полымя,
Цела жывое сапраўднае ружы.
Грукаць у цемру прымусіў ён рукі,
Бачаць у цемры рукі-пачвары!
Хтось яго добра вучыў цярпець мукі,
Каб ані следу на з’едлівым твары.
Пальцы апальваць хопіць трывання,
Раны вярэдзіць вадкаю соллю.
Хтось нарадзіў яго дзеля кахання –
Множыць ахвяры гэтага болю!
Ані заплюшчыць, ані прымружыць.
Хруснула костка зроку ад полымя,
Цела жывое сапраўднае ружы.
Грукаць у цемру прымусіў ён рукі,
Бачаць у цемры рукі-пачвары!
Хтось яго добра вучыў цярпець мукі,
Каб ані следу на з’едлівым твары.
Пальцы апальваць хопіць трывання,
Раны вярэдзіць вадкаю соллю.
Хтось нарадзіў яго дзеля кахання –
Множыць ахвяры гэтага болю!
Комментарии